Міністэрства культуры падвяло вынікі конкурсу на лепшы сімвал (лагатып) «Год міру і стварэння»

У Беларусі выбраны сімвал (лагатып) Года міру і стварэння. Лагатып прадстаўлены ў выглядзе бусла, які лунае, з арнаментам на крылах на фоне контуру Рэспублікі Беларусь.

Аўтар - Мішын Павел.

Сімвал (лагатып) Года міру і стварэння можа выкарыстоўвацца пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да Года міру і стварэння, шляхам размяшчэння:

у сродках масавай інфармацыі;

на аб'ектах вонкавай рэкламы;

у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, іншых Інтэрнэт-рэсурсах.

Лагатып_ГОД_МIРУ_I_СТВАРЭННЯ_2023_П.Н.МІШЫН (png)

Лагатып_ГОД_МIРУ_I_СТВАРЭННЯ_2023_П.Н.МІШЫН (pdf)

Лагатып_ГОД_МIРУ_I_СТВАРЭННЯ_2023_П.Н.МІШЫН (cdr)

Па iнфармацыi Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Версiя для друку
Падзяліцца: