Прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці»

16 красавіка 2021 года на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Міністрам юстыцыі быў дакладзены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», які па выніках абмеркавання быў прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта была арганізавана ў рамках выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы і ажыццяўлялася адказнымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў у рамках створанай Міністэрствам юстыцыі рабочай групы.

Усяго пры падрыхтоўцы законапраекта было прааналізавана каля 800 прапаноў дзяржаўных органаў і грамадзян. Законапраектам выключаны 10 артыкулаў або 24 склада злачынстваў, санкцыі па 70 складах зменены.

Выпрацаваныя прапановы па ўдасканаленні Крымінальнага кодэкса грунтуюцца на змененых падыходах правапрымяняльнай практыкі, мэтазгоднасці карэкціроўкі асобных інстытутаў крымінальнага заканадаўства, а таксама ўлічваюць дзеючыю грамадска-палітычную сітуацыю. У прыватнасці, крыміналізуюцца: незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных данных, у тым ліку, у дачыненні да асобы або яго блізкіх у сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці або выкананнем грамадскага абавязку; неаднаразовае – два і больш разоў – парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў; паўторнае на працягу года распаўсюджванне забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсах. Дапаўняецца Крымінальны кодэкс і асобнымі складамі, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за экстрэмісцкую дзейнасць.

Прыняцце Закона будзе садзейнічаць прафілактыцы злачынстваў, ўдасканальванню практыкі прымянення крымінальна-прававых норм, падтрыманню правапарадку ў грамадстве.

Версiя для друку
Падзяліцца: