Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання

У студзені 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 3491 суб'ект гаспадарання (770 юрыдычных асоб і 2721 індывідуальны прадпрымальнік):

  • у Брэсцкай вобласці – 66 юрыдычных асоб і 346 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Віцебскай вобласці – 41 юрыдычная асоба і 257 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Гомельскай вобласці – 48 юрыдычных асоб і 310 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Гродзенскай вобласці – 44 юрыдычныя асобы і 340 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Мінскай вобласці – 132 юрыдычныя асобы і 420 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Магілёўскай вобласці – 47 юрыдычных асоб і 250 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у горадзе Мінску – 385 юрыдычных асоб і 798 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб'яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 7 юрыдычных асоб.

Пры гэтым у дачыненні да 1892 суб'ектаў гаспадарання (509 юрыдычных асоб і 1383 індывідуальных прадпрымальнікаў) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).

Версiя для друку
Падзяліцца: