Прынята пастанова Урада, накіраваная на мінімізацыю кантактаў пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

22 мая 2020 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 305 “Аб мерах па прадухіленню распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19”.

Пастановай прадугледжваецца прыпыненне дзеяння асобных норм і ўвядзенне дадатковага прававога рэгулявання:

  • па ўзгадненню назваў камерцыйных і некамерцыйных арганізацый і прадастаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;

  • па парадку правядзення пагаджальных нарад;

  • па правядзенні Беларускай натарыяльнай палатай, яе арганізацыйнымі структурамі маніторынгаў выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце;

  • па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Пастановай, у прыватнасці, прадугледжана, што дадатковыя платныя паслугі аказваюцца органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, у прысутнасці мінімальнай колькасці гасцей, але не больш за 10 чалавек. Дадзенае рашэнне прымаецца ўпаўнаважанай службовай асобай органа, які рэгіструе акты грамадзянскага стану.

Замацаваная ў пастанове Урада магчымасць абмежавання колькасці гасцей створыць умовы для арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў у мэтах забеспячэння бяспекі асоб, якія прысутнічаюць пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, у тым ліку службовых асоб органаў запісу актаў грамадзянскага стану, дазволіць знізіць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19, забяспечыць ажыццяўленне рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ва ўстаноўленым заканадаўчымі актамі парадку.

Прыпыненне дзеяння асобных структурных элементаў пастаноў Урада, якія рэгламентуюць парадак узгаднення назваў юрыдычных асоб і прадстаўлення інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у частцы магчымасці асабістага прадстаўлення заяўнікамі ў упаўнаважаныя дзяржаўныя органы (арганiзацыi) дакументаў для ажыццяўлення дадзеных адміністрацыйных працэдур, дазволіць мінімізаваць асабістыя кантакты грамадзян.

Назва арганізацыі можа быць ўзгоднена рэгіструючым органам пры прадстаўленні заяўнікамі дакументаў у электронным выглядзе з дапамогай вэб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама па пошце.

Пастанова таксама накіравана на мінімізацыю кантактаў пры правядзенні пагаджальных нарад, маніторынгаў выканання натарыусамі заканадаўства аб натарыяце, што дазволіць знізіць рызыкі распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.

Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання і дзейнічае да адмысловага рашэння Савета Міністраў.

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.