Надрукаваць гэтую старонку

Прадстаўленне інфармацыі з АДР

Прадстаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Для атрымання інфармацыі з АДР падаюцца:

  • заява фізічнай асобы (запыт юрыдычнай асобы);
  • дакумент аб аплаце дзяржпошліны.

УВАГА! ДЗЯРЖАЎНАЯ ПОШЛІНА ПЛАЦІЦЦА Ў АДПАВЕДНЫ БЮДЖЭТ ПА МЕСЦЫ ЗДЗЯЙСНЕННЯ ЮРЫДЫЧНА ЗНАЧНАГА ДЗЕЯННЯ.

ФАКТ аплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі з адзнакай банка аб яго выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, АРЫГІНАЛЬНЫ ШТАМП БАНКА І ПОДПІС АДКАЗНАГА ВЫКАНАЎЦЫ.

Інфармацыя падаецца ў тэрміны:

  • фізічнай асобе 5 каляндарных дзён;
  • юрыдычнай асобе 7 каляндарных дзён.

Дзейнічае бестэрмінова

Памер дзяржпошліны

1 базавая велічыня за кожны экзэмпляр выпіскі па кожнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку

Ад выплаты дзяржаўнай пошліны вызваляюцца:

  • фізічная асоба (пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае права на вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны) – па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, што змяшчаецца ў Адзіным дзяржаўным регістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, аб суб’ектах прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой, зборам і распаўсюджваннем (у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт) інфармацыі аб фізічных асобах у мэтах іх знаёмства, дзейнасць па аказанні псіхалагічнай дапамогі, а таксама па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, што змяшчаецца ў Адзіным дзяржаўным регістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у мэтах абароны правоў спажыўцоў, налічэння пенсій, сацыяльных дапамог і іншых сацыяльных выплат;
  • арганізацыя, падпарадкаваная (падасправаздачная) Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або падпарадкаваная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, дзяржаўная ўстанова «Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь», арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, падпарадкаваная альбо якая ўваходзіць у склад (сістэму) ліцэнзуючага органа арганізацыя, на якую ўскладзены асобныя паўнамоцтвы ліцэнзуючага органа, упаўнаважаная ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі на ажыццяўленне функцый ліцэнзуючага органа, а таксама натарыус, дзяржаўная ўстанова «Сакратарыят Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій», дзяржаўная ўстанова «Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб»;
  • рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, іншыя дзяржаўныя органы і органы дзяржаўнага кіравання, іх структурныя падраздзяленні з правамі юрыдычнай асобы і тэрытарыяльныя органы, суды, органы пракуратуры, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (іх структурныя падраздзяленні з правамі юрыдычнай асобы), судовыя выканаўцы, дзяржаўныя ўстановы, створаныя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый;
  • арганізацыя, якая ажыццяўляе ўлік, разлік і налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем (за выключэннем газа- і энергазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпаліўгаз» і дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі «Белэнерга») – па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для прадастаўлення безналічнай жыллёвай субсідыі;
  • арганізацыя, якая прызначае і выплачвае дзяржаўныя дапамогі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей, а таксама часовы (антыкрызісны) кіраўнік, прызначаны судом для выканання сваіх паўнамоцтваў у справах аб неплацежаздольнасці або банкруцтве, указаныя ў рашэнні аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры дзяржаўныя органы і (або) іншыя арганізацыі, упаўнаважаныя на ажыццяўленне мер па забеспячэнні захавання спецыяльнай абмежавальнай меры, па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для выканання ўскладзеных на іх заканадаўчымі актамі абавязкаў;
  • фінансавая ўстанова Рэспублікі Беларусь за прадастаўленне ёй інфармацыі ў мэтах праверкі ў адпаведнасці са артыкулам 86-1 Падатковага кодэкса дакладнасці ідэнтыфікацыйных звестак:
    аб кліентах, у дачыненні да якіх у фінансавай установы Рэспублікі Беларусь ёсць дакументальна пацверджаныя падставы лічыць, што яны з’яўляюцца замежнымі арганізацыямі або замежнымі фізічнымі асобамі;
    аб арганізацыях і фізічных асобах, якія звярнуліся за адкрыццём рахунку (заключэннем дагавора);
  • Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў па запытах аб прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для выканання ўскладзеных на яго задач па прадастаўленні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва — камерцыйным арганізацыям.

Ўзор заявы аб прадстаўленні інфармацыі з АДР для фізічных асоб

Ўзор заявы аб прадстаўленні інфармацыі з АДР для юрыдычных асоб

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ, што маецца магчымасць падаць заяву аб прадстаўленні звестак з АДР непасрэдна ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пры дапамозе сеткі ІНТЭРНЭТ.

Для падачы такой заявы прапануем перайсці па спасылцы: Перайсці на партал egr.gov.by

 

Атрымаць інфармацыю з АДР можна за 5 хвілін!

Нараўне з ужо існуючым сэрвісам электроннага прадстаўлення запытаў, Міністэрствам юстыцыі рэалізавана новая магчымасць атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Так, любы жадаючы можа запытаць інфармацыю і атрымаць яе на працягу 5 хвілін на свой e-mail, пазначаны ў запыце.

Для гэтага на вэб-партале ЕГР (http://egr.gov.by) дастаткова запоўніць заяву (запыт) і з дапамогай АРІП заплаціць дзяржаўную пошліну, памер якой роўны 0,5 базавай велічыні.

Дадзеная магчымасць рэалізавана для тых, каму дастаткова выпіскі з АДР у электронным выглядзе (напрыклад, для ўласных патрэб), паколькі дадатковы экзэмпляр выпіскі на папяровым носьбіце ў такім выпадку прадстаўляцца не будзе.

У выпадку неабходнасці атрымання выпіскі на паперы заяўнік павінен скарыстацца іншым спосабам атрымання інфармацыі.

Усе звесткі аб парадку прадстаўлення інфармацыі з АДР размешчаны на вэб-партале АДР (раздзел «Прадастаўленне інфармацыі з АДР», падраздзел «Запытаць інфармацыю з АДР»).